З пачатку года ў Польшчы было перасаджана больш за 1800 органаў, што больш, чым за ўвесь мінулы год, паведаміў Польскаму радыё доктар Артур Каміньскі, дырэктар Poltransplant.
Ён дадаў, што ў 2023 годзе сістэма донарства і трансплантацыі органаў была адноўлена пасля пандэміі.
«Да канца гэтага месяца ў нас можа быць зарэгістравана столькі ж донараў, колькі за ўвесь мінулы год, і мы ўжо перасадзілі больш за 1800 органаў, таму гэты год можа быць рэкордным у польскай транспланталогіі. З аднаго боку, гэта нас радуе, а з другога — хацелася б гэта яшчэ больш развіваць і звярнуць увагу на тое, каб захаваць той донарскі патэнцыял, які ёсць», — сказаў доктар.
Доктар Каміньскі дадаў, што нягледзячы на паляпшэнне сітуацыі з донарствам органаў, чэргі становяцца даўжэйшымі, таму што павялічваецца колькасць людзей, якія маюць права на трансплантацыю.
«Усё больш хранічных або вострых захворванняў лечаць з дапамогай трансплантацыі органаў. З іншага боку, да трансплантацыі ўсё больш падыходзяць пажылыя пацыенты, якія 10-15 гадоў таму не атрымалі б такой кваліфікацыі, а гэта звязана з падаўжэннем жыцця», – адзначыў доктар Каміньскі.
Цяпер найбольшая колькасць чалавек — 1100 — чакае перасадкі ныркі, больш за 400 пацыентаў чакаюць перасадкі сэрца.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень донарства і трансплантацыі.
IAR/вх