У канцэрце «Надзея – Разам для Вас!», арганізаваным Telewizja Polska, таксама былі задзейнічаныя найбуйнейшыя дзяржаўныя і прыватныя радыёстанцыі: Polskie Radio, Radio ZET, Radio Eska і Eska 2 і RMF FM.
З аркестрам Kukla Band на сцэне выступілі такія артысты і гурты, як Lanberry, Michał Szpak, Natalia Nykiel, Kamil Bednarek, Katarzyna Cerekwicka, Grzegorz Skawiński, Małgorzata Astrowska, IRA, Sztyczny Pal Asji, Red Lips і Kobranocka.
Людзі, якія прыйшлі паслухаць жывы канцэрт, падкрэслівалі, што музыка выдатна аб’ядноўвае і мабілізуе на падтрымку тых, хто знаходзіцца ў патрэбе
- Я вельмі прыемна ўражаны, вельмі файная музыка. Беручы пад увагу маштаб знішчэнняў і страт – вельмі патрэбная ініцыятыва. Вельмі добры канцэрт, мы радуемся з дачкой, радыя, што можам удзельнічаць у такой добрай ініцыятыве. Тое, што збірае людзей разам – добрая справа. Павінна быць больш такіх канцэртаў, бо яны яднаюць людзей пасля той трагедыі. Мы тут, каб дапамагчы, падтрымаць духам і салідарнасцю. Трэба дапамагаць, бо дабро вяртаецца ў падвойным памеры.
Канцэрт на пляцоўцы Нацыянальнага стадыёну стаў працягам кампаніі «Разам для цябе», у якой удзельнічае Польскае радыё. У рамках дадзенай кампаніі ў Канцэртнай студыі Агнешкі Асецкай быў запісаны чарговы варыянт песні «Мая і твая надзея», якую разам выканалі напрыканцы ўчорашняга канцэрту.
Усе сродкі, атрыманыя ад мерапрыемства, пойдуць на дапамогу пацярпелым ад вераснёўскай паводкі.
ПР/юл