Беларуская Служба

Падазраваны ў карупцыі мэр Уроцлава вярнуўся да выканання сваіх функцый

15.11.2024 09:42
Да Яцэка Сутрыка прымянілі меры стрымання ў выглядзе закладу ў памеры 200 тысяч злотых і паліцэйскага нагляду.
Яцэк СутрыкPAP/Jarek Praszkiewicz

Пракуратура абвінавачвае Яцэка Сутрыка ў аказанні фінансавай выгады былому рэктару Collegium Humanum у абмен на атрыманне дыплома аб вышэйшай адукацыі, а таксама ў выкарыстанні атрыманага дакумента ў органах мясцовага самакіравання ў Польшчы і такім чынам вымантачванне 230 тысяч злотых.

— Я даў шырокія паказанні адносна пракурорскіх абвінавачанняў. Справа доўжыцца ўжо два гады, для мяне гэта не новая справа, але абсурдная. Я не даваў ніякага ўзятку і не прызнаю віны.

Да Яцэка Сутрыка прымянілі меры стрымання ў выглядзе закладу ў памеры 200 тысяч злотых і паліцэйскага нагляду.

Пасля некалькіх гадзін допытаў, якія закончыліся ноччу, Сутрык заявіў, што вяртаецца да сваіх абавязкаў мэра Уроцлава. Ён падкрэсліў, што справа, якую расследуе пракуратура, не датычыцца яго функцыі.

IAR/яс