Беларуская Служба

Творы польскай класікі выйшлі на беларускай мове

01.12.2024 09:22
Пераклады падрыхтавалі Андрэй Скурко, Мікола Хаўстовіч і Галіна Жарко, Андрэй Хадановіч і Яўген Салейчук.
      .
Творы польскай класікі выйшлі на беларускай мове. Перакладчык Мікола ХаўстовічБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы чатыры творы найлепшых узораў польскай літаратуры выйшлі ў перакладзе на беларускую мову.
Прэзентацыя кніг і сустрэча з аўтарамі адбыліся падчас Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве.

Творы да выдання падрыхтавала беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher у рамках сумеснага праекту з Цэнтрам Беларускай салідарнасці, паведаміла шэф-рэдактарка выдавецтва Валянціна Андрэева.

— Гэта пераклад вядомага верша Яна Бжэхвы «Chrząszcz» — «Хрушч» на беларускай мове. Пераклад рамана Баляслава Пруса «Лялька» — гэта панарама Варшавы ХІХ стагоддзя, зборнік выбраных твораў Чэслава Мілаша «Чалавек шматпавярховы» і твор «Яшчэ адзін дзень жыцця» Рышарда Капусцінскага.

Пераклады падрыхтавалі адпаведна — Андрэй Скурко, Мікола Хаўстовіч і Галіна Жарко, Андрэй Хадановіч і Яўген Салейчук.

«Гэта прыклад ідэальнай сітуацыі, калі з поспехам супрацоўнічаюць польская дзяржаўная ўстанова, грамадская арганізацыя і беларускае выдавецтва», — адзначыла Магдалена Пытлякоўска-Васілеўска з боку Цэнтра беларускай салідарнасці.

— Кнігі — гэта тое, што па сапраўднаму дазваляе не толькі пазнаць краіну, але і разумець яе, будаваць наш супольны культурніцкі код.

Пераклады перадаюцца ў бясплатнае карыстанне беларускім бібліятэкам і чытацкім клубам па ўсім свеце.

яс