Рэкордныя выдаткі на абарону запланаваныя ў польскім бюджэце на наступны год. Парламент Польшчы прыняў бюджэт на 2025 год. Так, на мэты, звязаныя з абаронай краіны, прадугледжаныя 186 млрд злотых (больш за 44 млрд еўра).
Нядаўна генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікаў саюзнікаў павялічыць фінансаванне абаронных мэтаў і мінімальны парог выдаткаў. Паводле яго, актуальны ўзровень у 2% ВУП на абарону недастатковы. Актуальна Польшча выдатковае на мэты, звязаныя з абаронай краіны, больш за 4% ВУП. За ёй ідуць Эстонія і ЗША – больш за 3% ВУП.
У чацвер беларускія «дэпутаты» прынялі бюджэт на наступны год. Дзяржаўныя выдаткі прадугледжаныя на ўзроўні 50 млрд 300 млн беларускіх рублёў (больш за 14 млрд 530 млн еўра ў эквіваленце). Такім чынам, выдаткі Польшчы на абарону ў больш чым тры разы перавышаюць цэлы бюджэт лукашэнкаўскай Беларусі.
У сваю чаргу на абарону ў 2025 годзе афіцыйны Мінск плануе прызначыць 4 млрд 730 млн рублёў (1 млрд 367 млн еўра ў эквіваленце).
вс