Беларуская Служба

У Польшчы прынялі выгадныя для бізнесу ўмовы працаўладкавання замежнікаў

18.12.2024 16:35
Урад таксама прыняў новыя правілы, якія рэгулююць выдачу віз і разгляд заявак на атрыманне прытулку.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Фота: PAP/Paweł Supernak

Урад прыняў выгадныя для прадпрымальнікаў рашэнні, якія датычаць працаўладкавання замежнікаў. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Пашык (Krzysztof Paszyk). Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра праект закона аб умовах працаўладкавання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Паводле слоў міністра, па ініцыятыве яго ведамства з нарматыўнага акту быў выдалены фрагмент, у якім гаварылася аб абавязковай норме працаўладкавання замежнікаў на падставе працоўнага дагавора. Ён таксама паведаміў пра другі пункт, які быў выкраслены, аднак дэталяў не агучыў.

- Гэта пашырэнне магчымасцяў кантролю з боку Дзяржаўнай Інспекцыі Працы і Памежнай Аховы ў адносінах наймальнікаў, якія ўладкоўваюць на працу іншаземцаў у Польшчы. На дадзены момант многія галіны эканомікі, такія, як будаўніцтва, сельская гаспадарка, атэльны бізнес, а таксама прамысловасць залежаць ад таго, ці яны змогуць працаўладкаваць сезонных работнікаў з розных краін свету.

Урад таксама прыняў новыя правілы, якія рэгулююць выдачу віз і разгляд заявак на атрыманне прытулку. «Мы вяртаем кантроль над польскімі межамі і сістэмай выдачы віз. Спадзяюся, што ў Сейме знойдзецца большасць галасоў для прыняцця гэтых новых правіл», — заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск перад адлётам на саміт Еўрасаюза ў Брусель.

Кіраўнік урада падкрэсліў неабходнасць узмацнення польскага заканадаўства ў гэтай сферы. «Усе мы разумеем, што незаконная міграцыя стала сур’ёзнай праблемай», — сказаў ён.

IAR/нг