Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы правёў перадкалядную сустрэчу з салдатамі і афіцэрамі Войска Польскага

19.12.2024 18:47
Спатканне з вайскоўцамі адбылося ў 1-й Варшаўскай базе транспартнай авіяцыі.
Прэзідэнт Польшчы правёў перадкалядную сустрэчу з салдатамі і афіцэрамі Войска ПольскагаPAP/Albert Zawada

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў перадкалядную сустрэчу з салдатамі і афіцэрамі Войска Польскага. Яго суправаджаў віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Спатканне з вайскоўцамі адбылося ў 1-й Варшаўскай базе транспартнай авіяцыі.

Падчас прамовы Анджэй Дуда сказаў, што гэта яго 10-е па ліку спатканне з салдатамі і афіцэрамі. Кіраўнік краіны зазначыў, што калі ён заняў пасаду прэзідэнта, то польская армія налічвала 100 тыс. вайскоўцаў. 

  • Сёння вас, салдат і афіцэраў, у два разы больш. Я ганаруся гэтым, хоць, прызнаюся, што ёсць і турботы, бо мы жывём і служым нашай айчыне ў цяжкія часы. Менавіта з-за складанай міжнароднай сітуацыі мы былі прымушаныя павялічыць лічбу арміі. 

У сваю чаргу Уладзіслаў Касіняк-Камыш сказаў, што, нягледзячы на рознагалоссі (віцэ-прэм’ер і прэзідэнт – прадстаўнікі розных палітычных лагераў – рэд.), ім удалося знайсці агульную мову ў супрацы для бяспекі краіны.

вс