Беларуская Служба

Польскі ўрад пратэстуе супраць рашэння Венгрыі у справе Марціна Раманоўскага

20.12.2024 08:24
Польшча лічыць рашэнне ўрада прэм'ер-міністра Віктара Орбана недружалюбным актам, які супярэчыць асноўным прынцыпам, якія дзейнічаюць у краінах-чальцах Еўрасаюза.
         -
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас брыфінгу ў штаб-кватэры МЗС у ВаршавеPAP/Marcin Obara

«Мы лічым рашэнне ўраду прэм’ер-міністра Віктара Орбана несяброўскім актам у дачыненні да Польшчы і супярэчным элементарным прынцыпам, якія дзейнічаюць у краінах Еўрасаюза», — так адрэагавала Міністэрства замежных спраў на ўчорашняе рашэнне Венгрыі, якая прадставіла палітычны прытулак Марціну Раманоўскаму.

Кіраўнік дыпламатыі Радаслаў Сікорскі вырашыў выклікаць у Варшаву амбасадара Польшчы ў Будапешце Себаст'яна Кэнчэка — такая рэакцыя польскіх уладаў на прадстаўленне Венгрыяй палітычнага прытулку дэпутату ПіС Марціну Раманоўскаму.
Акрамя таго, сёння ў штаб-кватэру МЗС у Варшаве будзе выкліканы амбасадар Венгрыі ў Польшчы.

«Ён атрымае афіцыйны пратэст з польскага боку ў гэтай справе», — гаворыцца ў заяве МЗС.
Польшча лічыць рашэнне ўрада прэм'ер-міністра Віктара Орбана недружалюбным актам і супярэчыць асноўным прынцыпам, якія дзейнічаюць у краінах ЕС.

ПР/юл