Беларуская Служба

Італьянская кампанія першая атрымала сертыфікат на абсталяванне для польскай АЭС

22.12.2024 19:04
Упраўленне тэхнічнага нагляду плануе неўзабаве распаўсюдзіць дазвол на чарговыя фірмы, у тым ліку, польскія, якія могуць удзельнічаць у праекце па будаўніцтве АЭС Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарdistelAPPArath/pixabay.com/CC0 Public Domain

Італьянская кампанія Westinghouse Mangiarotti першай атрымала дазвол на вытворчасць ключавых кампанентаў для польскай АЭС, якая будуецца ў Памераніі,  — гаворыцца ў заяве Упраўлення тэхнічнага нагляду Польшчы. Фірма спецыялізуецца на вытворчасці цяжкіх элементаў для атамнай прамысловасці, — чытаем на партале energetyka24.com

Даючы дазволы, Упраўленне тэхнічнага нагляду таксама пацвярджае, што італьянская фірма валодае неабходнымі кампетэнцыямі для вытворчасці абсталявання для атамных электрастанцый. Як падкрэсліваюць прадстаўнікі Упраўлення, кожны этап будаўніцтва з'яўляецца ключом да поспеху праекту і адказам на ўсё большае сацыяльнае прызнанне для ядзернай энергетыкі ў Польшчы.

Працэс сертыфікацыі з'яўляецца элементам комплекснага кантролю, які Упраўленне тэхнічнага нагляду ажыццяўляе за будаўніцтвам станцыі. Ён ўключае ў сябе не толькі праверку вытворчых установак, але і кантроль праектавання, вытворчасці і наступнай эксплуатацыі абсталявання. На думку кіраўніка Упраўлення тэхнічнага нагляду Польшчы Паўла Урбаньчыка, такія дзеянні неабходныя для гарантавання найвышэйшых стандартаў бяспекі.

Як тлумачыць намеснік дзяржаўнага сакратара ў Міністэрства энергетыкі і тэхналогій  Польшчы Томаш Левандоўскі, будаўніцтва атамнай электрастанцыі па тэхналогіі AP1000 — гэта гістарычная справа, якая патрабуе ўдзелу інстытутаў, якія гарантуюць якасць і бяспеку. Упраўленне тэхнічнага нагляду плануе неўзабаве распаўсюдзіць дазвол на чарговыя фірмы, у тым ліку, польскія, якія могуць удзельнічаць у праекце па будаўніцтве АЭС Польшчы.

эж