Гэта сегмент, які перамяшчае транспарт грузаў з аўтадарог на рэйкі і паромы. Кантэйнеры і паўпрычэпы перавозяць на спецыяльных чыгуначных платформах. Брытана-амерыканская кампанія Freightliner завяршыла выпрабаванні новага злучэння такога тыпу.
Цікавасць кампаніі да пашырэння сеткі злучэнняў вялікая, кажа прадстаўнік перавозчыка Freightliner Рышард Качмарэк:
— Ідзе барацьба за грузапаток. Мы заўважаем цікавасць да нашай прапановы ад замежных фірм, вялікіх спедыцыйных кампаній, а таксама ад інвестараў.
У цяперашні час польская PKP Cargo разам са сваімі даччынымі кампаніямі PKP Cargo Connect і PKP Cargo International ажыццяўляе каля 20% інтэрмадальных перавозак у Польшчы.
Канкурэнцыя паміж Freightliner і PKP Cargo — добрая навіна, таму што больш цягнікоў на пуцях азначае менш грузавікоў на дарогах, менш затораў і чысцейшае паветра ў Польшчы.
iar/эж