Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара звярнулася да палякаў з каляднымі віншаваннямі

24.12.2024 09:12
«Божае Нараджэнне — гэта час міру, бяспекі і адпачынку», — падкрэслілі Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://www.prezydent.pl/ Screenshot z Youtube

Каляды - гэта самы доўгачаканы момант у годзе, - так калядны вечар называе прэзідэнцкая пара. Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзэр-Дуда ў сваім пасланні падкрэслілі, што гэта радасны час дзяліцца дабром, аплаткам і падарункамі, і звярнулі ўвагу на багацце польскіх традыцый і звычаяў.

Прэзідэнцкая пара пажадала, каб святочная атмасфера ўзаемнай дабрыні і блізкасці суправаджала ўсіх на працягу года:

- Усім Вам перадаём нашыя сардэчныя пажаданні добрага здароўя, сямейнага шчасця, міру, бяспекі ды дабрабыту. Няхай надыходзячы год прынясе Вам ажыццяўленне мар і новыя поспехі ў працы, але перад усім мноства шчаслівых хвілін з вашымі роднымі ды сябрамі. Божае Нараджэнне  - гэта свята надзеі. Жадаем Вам і Вашым родным паспяховай рэалізацыі Вашых планаў ды намераў, а таксама шмат нагодаў для радасці ды супольнага святкавання. Божага бласлаўлення ды ўсяго добрага.

Прэзідэнцкая пара таксама павіншавала ўсіх, хто працуе, дзяжурыць або будзе на службе.

«Дзякуючы вам, Божае Нараджэнне — гэта для нас час міру, бяспекі і адпачынку», — падкрэслілі Анджэй Дуда і Агата Корнхаўзер-Дуда.

ПР/юл