Беларуская Служба

Летась міністр Радаслаў Сікорскі правёў больш за 50 замежных візітаў

27.12.2024 11:12
Сакратарыят міністра, упраўленне чалавечага капіталу і ўпраўленне арганізацыі развіцця Міністэрства замежных спраў паведамілі PAP, што з 13 снежня 2023 года па 13 снежня 2024 года кіраўнік дыпламатычнага ведамства здзейсніў 53 замежныя візіты.
     (), -     (2 ),     ()       (3 )
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда (справа), прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча Дональд Туск (2 справа), прэзідэнт ЗША Джо Байдэн (злева) і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі (3 справа) падчас сустрэчы ў Белым доме ў ВашынгтонPAP/Leszek Szymański

Міністр 11 разоў наведваў Брусэль, 4 разы Берлін і Лондан, тройчы — сталіцу ЗША Вашынгтон і чэшскую Прагу. Ён таксама быў, між іншым, у Вільні, Троках, Давосе, Парыжы, Мюнхене, Нью-Ёрку, Таліне, Рызе, Маніле, Куала-Лумпуры, Сінгапуры, Асконе, Мадрыдзе і Хельсінкі.

Радаслаў Сікорскі таксама наведаў Грэцыю, Албанію, Люксембург, Нідэрланды, Малдову і Мальту, дзе ўдзельнічаў у пасяджэнні Савета міністраў АБСЕ.

Паводле прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Паўла Вроньскага, да дасягненняў польскай дыпламатыі пасля году дзейнасці цяперашняга ўраду адносяцца: «Паварот Польшчы да Еўропы», рэактывацыя важных міжнародных фарматаў, павышэнне эфектыўнасці і пачатак замены кадраў у польскай дыпламатыі.

Міністэрства дыпламатыі падрыхтавала, сярод іншага, папраўкі да Закона аб замежнай службе. 18 снежня ўрад прыняў падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў праект змян у некаторыя акты, якія ліквідуюць парушэнні ў візавай сістэме Польшчы.

РАР/юл