Беларуская Служба

35 гадоў таму змяніліся герб і афіцыйная назва Польшчы

29.12.2024 09:17
У 1989 г. Польшча перастала быць Польскай Народнай Рэспублікай.
Сцяг і герб ПольшчыPixabay.com/Janusz Walczak

29 снежня 1989 г. Сейм унёс папраўкі ў канстытуцыю — змяніў назву краіны і яе герб. Польшча перастала быць Польскай Народнай Рэспублікай, яе афіцыйная назва гучыць Рэспубліка Польшча, а на гербе арлу вярнулі карону.

Белы арол у кароне знаходзіўся на польскіх гербах і харугвах яшчэ з часоў дынастыі Пястаў. Форма арла і кароны мяняліся, але найбольш радыкальныя змены адбыліся пасля Другой сусветнай вайны пад ціскам Савецкага Саюза.

Упершыню арол без кароны з’явіўся на фуражках жаўнераў, створанай у 1943 г. на тэрыторыі Савецкага Саюза, дывізіі імя Т. Касцюшкі. У 1944 г. такі герб прынялі ўлады г.зв. Люблінскай Польшчы, створанай на тэрыторыі занятай Чырвонай арміяй.

У 1952 г. герб з белым арлом пазбаўленым кароны быў афіцыйна зацверджаны канстытуцыяй. Таксама дзяржава змяніла назву - на Польскую Народную Рэспубліку.

яс