Беларуская Служба

Польскі горад прызнаны адным з 50 найпрыгажэйшых у свеце

23.01.2025 13:01
Яго шанавалі за выдатнае спалучэнне старога і новага, а таксама за шырокі спектр магчымасцей, якія ён прапануе.
Стары горад Варшавыjackmac34/pixabay.com/CC0

Папулярны брытанскі турыстычны партал TimeOut апублікаваў штогадовы рэйтынг лепшых гарадоў свету. Пры складанні спісу аўтары ўлічвалі якасць і кошт пражывання, культурна-забаўляльную прапанову і інфраструктуру. Аднак рашучы голас мелі больш за 18,5 тысячы чалавек, якія прынялі ўдзел у апытанні. Усяго было вылучана 50 гарадоў – сярод іх Варшава, якая закрывае згаданы спіс.



Сталіцу Польшчы высока ацанілі за «майстэрскае спалучэнне старога і новага» і шматлікія помнікі, дзякуючы якім горад з’яўляецца ўнікальным у параўнанні з іншымі сталіцамі.

«Варшава, па-майстэрску спалучаючы старое з новым, з'яўляецца адным з самых захапляльных еўрапейскіх гарадоў для наведвання. Яе чароўны Стары горад - аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і захапляльны Каралеўскі замак з'яўляюцца сведчаннем устойлівасці і натхняльным прыкладам пасляваеннага аднаўлення», - пішуць аўтары спісу.



Праверце поўны спіс:

- Кейптаўн

- Бангкок

- Нью-Ёрк

- Мельбурн

- Лондан

- Новы Арлеан

- Мексіка

- Порту

- Шанхай  

- Капенгаген

- Чыкага

- Лісабон

- Эдынбург

- Ганконг

- Сіднэй

- Амстэрдам

- Барселона

- Севілья

- Парыж

- Медэльін

- Ханой

- Мадрыд

- Берлін

- Дубай

- Сінгапур

- Рыа-дэ-Жанэйра

- Пекін

- Чыянгмай

- Джакарта

- Вена

- Токіа

- Маракеш

- Перт

- Брайтан

- Прага

- Глазга

- Брысбен

- Марсель

- Будапешт

 - Лос-Анджэлес

- Лагас

- Сеул

- Валенсія

- Манрэаль

- Більбао

- Абу-Дабі

- Белфаст

- Брысталь

- Мумбaі

- Варшава

Нагадаем, некалькі дзён таму СМІ пісалі пра Гданьск, якога высока ацаніла агенцтва CNN. Горад на польскім узбярэжжы, як адзін з нямногіх у Еўропе, увайшоў у спіс самых цікавых напрамкаў для турыстаў у 2025 годзе.

аз