Беларуская Служба

З 1 лютага можна падаваць заявы на атрыманне 800+ на новы перыяд

01.02.2025 11:20
З 1 лютага бацькі і апекуны могуць падаваць заявы на атрыманне 800+ на новы перыяд. Ён пачнецца з 1 чэрвеня гэтага года і працягнецца да канца мая 2026 года.
Ruszył nabór wniosków o 800+ na nowy okres świadczeniowy
Ruszył nabór wniosków o 800+ na nowy okres świadczeniowyTwitter/TVPparlament

Дапамога 800+ даступная кожнаму дзіцяці да 18 гадоў, незалежна ад даходу бацькоў.

Як паведаміў прэс-сакратар Інстытута сацыяльнага страхавання Войцех Дамброўка, заявы прымаюцца толькі ў электронным выглядзе. Бацькам даступна некалькі каналаў. Яны могуць падаць заяўку праз свой профіль у PUE ZUS, праз электронны банкінг або партал Emp@tia, а таксама праз дадатак mZUS для мабільных прылад — мабільных тэлефонаў або планшэтаў.

Тэрмін выплаты дапамогі залежыць ад даты падачы заявы. Калі бацькі пададуць правільна запоўненую заяву з неабходнымі дакументамі да 30 красавіка, ZUS выплаціць дапамогу да 30 чэрвеня, то бок захаваецца бесперапыннасць выплаты дапамогі 800+.

Летась бацькі падалі 5 млн 193 тысячы заяў на дзіцячую дапамогу. Выплаты закраналі 7 млн 918 тысяч дзяцей. Годам раней было пададзена 5 млн 271 тысяча заявак, ахоплена 8 млн 136 тысяч дзяцей.

IAR/вх