Беларуская Служба

Школьнікі могуць скарыстацца багатай культурнай прапановай на зімнія канікулы

03.02.2025 17:42
Можна наведваць культурныя ўстановы, але таксама заняцца актыўным турызмам, калі дазволіць надвор'е. 
 .       .
Ілюстрацыйны здымак. У часткі школьнікаў Польшчы цяпер зімнія канікулы.Фота: Shutterstock/Olya Humeniuk

Музеі і іншыя культурныя ўстановы Мазовіі (цэнтральная частка Польшчы) падрыхтавалі прапанову на зімнія канікулы для дзяцей і моладзі. Па словах намесніцы дырэктара Дэпартамента культуры, прамоцыі і турызму Маршалкоўскай управы Ізабэлі Стэльманскай (Izabela Stelmańska), для школьнікаў даступныя майстар-класы, сустрэчы і спартыўныя турніры. У акцыі ўдзельнічаюць культурныя ўстановы па ўсёй Мазовіі, якія падрыхтавалі цікавыя заняткі для дзяцей, моладзі і цэлых сем'яў.

- У кожным кутку Мазовіі на зімнія канікулы можна знайсці цікавыя заняткі – як для самых малодшых, так і цэлых сем'яў. Можна наведваць культурныя ўстановы, але таксама заняцца актыўным турызмам, калі дазволіць надвор'е. Падрабязная інфармацыя пра заняткі – у профілі «Mazowsze serce Polski», а таксама «Dzieje się na Mazowszu».

Установы культуры прапануюць заняткі для самых маленькіх, напрыклад, можна будаваць замкі з блокаў і разбураць іх міні-катапультай у Музеі старажытнай мазавецкай металургіі. Ёсць таксама сустрэчы для моладзі, у тым ліку адукацыйныя майстар-класы «Музей у скрынцы» ў Музеі Трэблінкі.

Зімнія канікулы ў Мазавецкім ваяводстве працягнуцца да 16 лютага. 

IAR/нг