Беларуская Служба

Да 2030 адбудзецца дэманапалізацыя чыгункі ў Польшчы 

05.02.2025 17:16
Адкрытая канкурэнцыя на польскай чыгунцы — гэта добрая навіна для пасажыраў, цэны на квіткі знізяцца.
Ілюстрацыя Tomasz Warszewski/Shutterstock

Да 2030 года польская чыгунка будзе цалкам даступная для прыватных і замежных перавозчыкаў, — паведамляе Міністэрства інфраструктуры Польшчы. Напрыклад, ужо ў канцы гэтага года на польскіх рэйках з'явяцца цягнікі кампаніі Flix Train, якія злучаць Варшаву і Берлін.

Намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Пётр Малепшак заявіў, што дзяржаўны перавозчык PKP Intercity павінен адпавядаць адкрытай канкурэнцыі, адзначыўшы, што ў кампаніі вялікі патэнцыял.

Адкрытая канкурэнцыя на польскай чыгунцы — гэта добрая навіна для пасажыраў, цэны на квіткі знізяцца. Еўрапейскі вопыт сведчыць аб тым, што пасля выхаду канкурэнтаў на рынак цэны на квіткі зніжаюцца, прычым значна.

Кампанія PKP Intercity, якая з'яўляецца манапалістам на большасці міжгародніх маршрутаў, рыхтуецца да рынкавай канкурэнцыі. Старшыня праўлення кампаніі Януш Маліноўскі кажа, што часткай гэтай падрыхтоўкі з'яўляецца пакупка двухпавярховых цягнікоў.

pap/эж

Да 2030 польская чыгунка пачне перавозіць 500 млн чалавек штогод 

24.11.2024 19:32
Плануецца, што цягнікі паміж найбуйнейшымі гарадамі Польшчы будуць рухацца ў межах 100-120 хвілін. Ужо ў снежні час у шляху будзе скарочаны на 20-30 хвілін, а ў некаторых выпадках нават на гадзіну, як на адрэзку Уроцлаў-Кудава-Здруй.