Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў акт аб заснаванні новага нацыянальнага свята, гаворка ідзе пра Нацыянальны дзень памяці жаўнераў Арміі Краёвай, які будзе адзначацца 14 лютага ў гадавіну пераўтварэння Саюза ўзброенай барацьбы ў Армію Краёвую.
Свята мае на мэце ўшанаваць памяць добраахвотніцкай арміі Польскай падпольнай дзяржавы, якая існавала падчас Другой сусветнай вайны і падпарадкоўваўся польскаму эміграцыйнаму ўраду. Гэта таксама ўшанаванне памяці некалькім сотням тысяч палякаў, якія гераічна змагаліся супраць нямецкіх акупантаў.
Прэзідэнт падзякаваў прысутным на цырымоніі ветэранам за тое, што яны зрабілі і надалей рабіць для Польшчы:
- Я дзякую вам за службу для Польшчы, якая працягвалася не толькі ў гэтыя змрочныя часы, калі Польшча адсутнічала на мапе Еўропы, знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а вы змагаліся за ейнае вызваленне рызыкуючы жыццём. Я дзякую вам таксама за тое, што вы сведкі гэтых часоў як раней і так і зараз.
Армія Краёвая была самай вялікай падпольнай арміяй у акупаванай немцамі Еўропе. У 1944 годзе яна налічвала 400 тысяч жаўнераў.
IAR/аз