Беларуская Служба

Прасіце прабачэння або плаціце штраф! У польскім Сейме прапануюць зрабіць больш жорсткімі пакаранні для дэпутатаў

17.02.2025 14:30
Члены камісіі прапануюць увесці штраф у памеры да 10 працэнтаў ад заробку, гэта значыць  да больш за 324,5 еўра.
Сейм Польшчыфота: Twitter/Sejm RP

Сеймавая Камісія па этыцы хоча больш жорсткіх пакаранняў для дэпутатаў. Прапанаваны рэгламент прадугледжвае, што парламентарый, які парушае правілы, можа быць абавязаны прынесці публічныя прабачэнні, а ў выпадку іх адсутнасці, заплаціць штраф. Памер згаданага штрафу можа складаць да 10 працэнтаў ад заробку, гэта каля 1 350 злотых з улікам падаткаў і збораў (больш за 324,5 еўра).



Прапанаваныя змены не падабаюцца апазіцыі. Дэпутат ад «Права і справядлівасці» Збігнеў Кузьмюк (Zbigniew Kuźmiuk) лічыць, што гэта спроба адцягнуць увагу ад важных тэм, і што ўлады не займаюцца справамі, якімі павінен займацца Сейм:

- Сейм працаваў без такіх строгіх мераў і працаваў даволі добра. Сейм цяперашняга склікання сапраўды працуе менш эфектыўна, дарэчы па розных прычынах.

Паводле палітыка ПіС, такім чынам адбываецца, перш за ўсё, з-за адсутнасці працы.

У цяперашні час Камісія па этыцы можа накладаць на дэпутатаў спагнанні, такія як папярэджанні або вымовы, якія не прадугледжваюць фінансавых санкцый, таму дэпутаты не асабліва імі не пераймаюцца.

IAR/аз

«Няма Польшчы без меншасцяў, а меншасцяў без Польшчы!» (ФОТА)

04.02.2025 15:15
У польскім Сейме адзначылі 20-годдзе Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову.