Беларуская Служба

Польскія вытворцы бытавой тэхнікі разгромленыя кітайцамі

21.02.2025 10:56
Польскія вытворцы бытавой тэхнікі раней забяспечвалі еўрапейскія рынкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSerghei Starus/shutterstock

Польшча больш не з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком габарытнай бытавой тэхнікі ў Еўрасаюзе, яе месца заняў Кітай, піша Rzeczpospolita.

«Мы рызыкуем страціць канкурэнтаздольнасць і многія рынкі», — папярэджваюць прадстаўнікі галіны. Імпарт з Кітая расце, таму што ў Еўропе павелічэнне выдаткаў на вытворчасць, у асноўным з-за Green Deal, настолькі высокае, што рэнтабельнасць падае, у выніку вытворцы закрываюць заводы.

Еўрапейскія кампаніі адзначаюць, што рост імпарту з Кітая таксама з'яўляецца вынікам дзяржаўных праграм прэферэнцый для кампаній. Гаворка ідзе пра палітыку кітайскіх уладаў па падтрымцы экспарту.
Імпарт з Кітая павялічыўся на цэлых 32 працэнты (год да года), што паказвае, з якімі тэмпамі мясцовая прадукцыя заваёўвае новыя рынкі.

У 2024 годзе ў Еўрасаюз з Кітаю было пастаўлена габарытнай бытавой тэхнікі на 4,3 мільярда еўра, што на 1 мільярд больш, чым годам раней – паводле апошніх дадзеных Eurostat. У той жа час Польшча за гэты ж перыяд павялічыла продажы толькі на 3% і іх абём склаў  3,7 мільярда еўра.

Да гэтага часу польскія прадпрыемствы забяспечвалі ў асноўным еўрапейскія рынкі, але Кітай упершыню іх абагнаў.

вх