Беларуская Служба

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве прэзентуе першую сталую экспазіцыю (ФОТА)

21.02.2025 13:01
Выстава праходзіць пад назвай: «Непастаянная выстава. 4 х калекцыі».
 ,  ,    ,     ,
Эдвард Двурнік, Вільгельм Сасналь, Збігнеў Лібера — творы, у тым ліку гэтых мастакоў, можна пабачыць у Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве PAP/Leszek Szymański

Эдвард Двурнік, Вільгельм Сасналь, Збігнеў Лібера — творы, у тым ліку гэтых мастакоў, можна пабачыць у Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве. Такім чынам у нядаўна адчыненым музеі паявіліся першыя экспанаты са сталай калекцыі.

Як кажа міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Ганна Урублеўска, калекцыя, якая стваралася гадамі, нарэшце знайшла свой дом:

- Упершыню калекцыю можна глядзець у будынку, створаным для Музею сучаснага мастацтва. Гэта важны момант. Праграма збудаваная выдатна. Яна прыцягвае не толькі творцаў і тых, хто ведае, што такое сучаснае мастацтва, але і ўсіх зацікаўленых.

Адкрыццё выставы суправаджаецца мастацкай праграмай. Канцэрты, сустрэчы і спектаклі будуць адбывацца з пятніцы па нядзелю.

ав


. 
. 
.