Беларуская Служба

Эканамічная прысутнасць ЗША з'яўляецца добрай навіной для Украіны - Канцылярыя прэзідэнта РП пра доступ амерыканцаў да прыродных рэсурсаў

26.02.2025 12:05
Кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта РП мяркуе, што  пагадненне Украіна - ЗША будзе хутка падпісанае.
Małgorzata Paprocka
Małgorzata PaprockaPolskie Radio

Пагадненне паміж ЗША і Украінай наконт радовішчаў карысных выкапняў выгаднае Кіеву, лічыць кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта РП Малгажата Папроцка (Małgorzata Paprocka). Паведамляецца, што ўмовы пагаднення ўжо ўзгодненыя, і яно можа быць падпісана ў пятніцу ў Вашынгтоне.

У эфіры Польскага радыё міністр адзначыла, што эканамічная прысутнасць ЗША ва Украіне павысіць бяспеку ў рэгіёне.

— Прысутнасць амерыканцаў у сувязі са здабычай, і шырэй, эканамічная прысутнасць ЗША з'яўляецца добрай навіной для Украіны. Гэта азначае, што хтосьці будзе назіраць за бяспекай бізнесу. Таму я мяркую, што ў хуткім часе гэтае пагадненне будзе падпісана.

Малгажата Папроцка дадала, што, між іншым, на гэтую тэму прэзідэнт Анджэй Дуда размаўляў з Уладзімірам Зяленскім на мінулым тыдні.


IAR/яс