Беларуская Служба

У Польшчы з заўтрашняга дня лекар будзе абавязаны задаваць пацыенту тры пытанні

28.02.2025 12:28
Згаданыя тры пытанні медык павінен будзе задаць падчас першага візіту пацыента, а пазней – раз у год для абнаўлення статыстыкі.
Медыцынаt.me/belhalat_by/8430

У Польшчы з заўтрашняга дня лекар будзе абавязаны задаваць пацыенту тры пытанні. Новае правіла вынікае з пастановы старшыні Нацыянальнага фонду аховы здароўя. Так, урач павінен будзе задаць пытанне пра вагу і рост пацыента, а таксама пра тое, курыць ён тытунёвыя вырабы альбо электронныя цыгарэты, ці не. Мэта новаўвядзення – больш шырокі агляд на стан здароўя жыхароў Польшчы.

Згаданыя тры пытанні медык павінен будзе задаць падчас першага візіту, а пазней – раз у год для абнаўлення статыстыкі. Новае правіла было ўведзенае пяць гадоў таму, аднак лекары часта яго ігнаравалі. З пачатку сакавіка яго выкананне стане абавязковым. У выпадку частых парушэнняў Нацыянальны фонд аховы здароўя можа спыніць дамову з урачом на аплату яго працы ў рамках дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя.

У Польшчы асноўным дзяржаўным органам, адказным за кіраванне дзяржаўнымі сродкамі на ахову здароўя і апорай усёй сістэмы дзяржаўнага медыцынскага страхавання, з'яўляецца Нацыянальны фонд аховы здароўя (Narodowy Fundusz Zdrowia).

Страхавальнік у Нацыянальным фондзе аховы здароўя, акрамя паслуг службы здароўя, можа таксама карыстацца бясплатна паслугамі прыватных суб'ектаў (напрыклад, паліклініка, бальніца, стаматалагічны кабінет), пры ўмове, што такі суб'ект мае дагавор на гэтыя паслугі, заключаны з Нацыянальным фондам аховы здароўя.

вс