Беларуская Служба

«Хлуслівыя наратывы, рэальныя наступствы» — у Варшаве праходзіць канферэнцыя, прысвечаная праблеме расійскай дэзынфармацыі

28.02.2025 15:20
Удзел у канферэнцыі прымаюць эксперты, навукоўцы, актывісты і прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый з Польшчы і замежжа.
Грамадзяне Украіны на польскай памежнай станцыі Пшэмысль Shutterstock/0simon0 SzymonLaszewski

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што агрэсія Расіі супраць Украіны носіць не толькі ваенны, але і інфармацыйны характар. «Хлуслівыя наратывы, рэальныя наступствы» — так называецца канферэнцыя, якая праходзіць у Варшаве. Мерапрыемства прысвечанае праблеме дэзынфармацыі, накіраванай супраць украінскіх уцекачоў.

— «Расійскія інфармацыйныя атакі на працягу многіх гадоў былі інструментам гібрыднай вайны супраць Украіны», — сказаў Польскаму радыё Каміль Басай з фонду INFO OPS Polska. Ён дадаў, што гэта ўплывае на жыццё ўкраінскіх уцекачоў у Польшчы.

Асноўнымі напрамкамі дэзынфармацыі, за якой мы сочым штодня, з'яўляюцца кампаніі, накіраваныя на дыскрэдытацыю ўкраінцаў. Іх мэта – стварыць негатыўную карціну пра Украіну і ўкраінцаў. У прыватнасці, іх прадстаўляюць як людзей, схільных да злачыннай дзейнасці. Гэта элементы, якія павінны выклікаць пэўныя эмоцыі.

Удзел у канферэнцыі прымаюць эксперты, навукоўцы, актывісты і прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый з Польшчы і замежжа.

вс