Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш на велікоднай сустрэчы з вайскоўцамі падзякаваў ім за ахову мяжы з Беларуссю. Міністр падкрэсліў, што на мяжы Расія і Беларусь праводзяць арганізаваную аперацыю, накіраваную на дэстабілізацыю сітуацыі ў Польшчы:
— Я яшчэ раз хачу паўтарыць гэта вельмі выразна ўсім тым, хто лічыць, што гэта натуральны шлях нейкай міграцыі, што гэта не падрыхтаваная аперацыя, што гэта пошук месца для лепшага жыцця. Гэта дакладна спланаваная, падрыхтаваная акцыя Беларусі і Расіі і іх спецслужбаў, накіраваная супраць бяспекі польскай дзяржавы, на дэстабілізацыю сітуацыі ў Польшчы. Таксама перад будучымі прэзідэнцкімі выбарамі, перад выбарамі галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Польшчы.
На відэа, апублікаваным прэс-сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, бачна, як некалькі дзясяткаў чалавек спрабуюць пераадолець агароджу на польска-беларускай мяжы. Зламыснікі кідаюць камяні ў машыну памежнай аховы. Сярод іх і афіцэр у беларускай форме.
IAR/эж