Рэканструкцыя званіцы, якая згарэла ўчора ў жылым раёне Камёнэк на вуліцы Грахоўскай, стане магчымай дзякуючы раней створанай дакументацыі гістарычнага аб’екта, лічыць Мазавецкі кансерватар помнікаў.
Званіца з’яўляецца найстарэйшым драўляным будынкам у варшаўскім раёне Прага. Паліцыя расследуе прычыны пажару.
Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага. https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот
Капітан Лукаш Загданьскі(Łukasz Zagdański) з Гарадской камендатуры Дзяржаўнай пажарнай службы заявіў, што прычыны здарэння пакуль невядомыя:
- На тэрыторыі парафіі на вуліцы Грахоўскай 365 адбыўся пажар гістарычнай званіцы, памерам 4x4x10 метраў. Пра прычыны казаць пакуль рана. Іх вызначыць паліцыя. Уся драўляная канструкцыя згарэла, але канструкцыя з металічных элементаў захавалася.
Званіца была пабудавана ў 1817 годзе і з'яўляецца найстарэйшым захаваным драўляным будынкам у варшаўскім раёне Прага. Шмат гадоў будынак не выкарыстоўваўся. У ім знаходзяцца два званы, старэйшы з якіх датуецца 1722 годам.
Гарыць гістарычная званіца ў варшаўскім раёне Прага. https://www.youtube.com/watch?v=kvU6S2J3ucE/скрыншот
46 гадоў таму будынак быў унесены ў рэестр гістарычных помнікаў.
IAR/аз