Беларуская Служба

У Польшчы бацькі выпісваюць дзяцей з паліклінік, каб пазьбегнуць абавязковых прышчэпак

16.04.2025 11:30
1 красавіка пачалася праверка вакцынацыі ў Польшчы.
 .
Ілюстрацыйная выява.Anuta23/Shutterstock

Бацькі выпісваюць дзяцей з паліклінік, каб пазьбегнуць абавязковых прышчэпак, піша Dziennik Gazeta Prawna. Гэта адбываецца ў той час, калі санэпідслужба пачала правяраць карты прышчэпак дзяцей і падлеткаў. Бывае, што за тыдзень бацькі падаюць па 10 заяў на выпіску.

Эксперты, якіх цытуе выданне, кажуць, што гэта спосаб схаваць дзіця ад сістэмы абавязковай вакцынацыі. Пры выпісцы дзіцяці з паліклінікі бацькі не паказваюць іншую ўстанову, якую яны збіраюцца выкарыстоўваць. Часта яны запісваюцца ў прыватныя медцэнтры, якія не абавязаны інфармаваць санэпідэмстанцыю аб стане правядзення прафілактычных мерапрыемстваў у выглядзе абавязковых прышчэпак. Прыватныя клінікі не будуць праходзіць санітарны нагляд.

Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што ў краіне назіраецца рост інфекцыйных захворванняў, якіх раней практычна не было. Так, у першым квартале гэтага года было зафіксавана амаль сем тысяч выпадкаў коклюшу, год таму — менш за 700.

У 2023 годзе ў Польшчы было зафіксавана больш за 87 тысяч выпадкаў адмовы ад абавязковай вакцынацыі дзяцей. Гэта ў некалькі разоў больш, чым у папярэднія гады. І таму ўсё часцей вяртаюцца амаль забытыя захворванні, напрыклад, адзёр. Улады краіны вырашылі праверыць сістэму вакцынацыі дзяцей. 1 красавіка пачалася яе праверка.

вх