Беларуская Служба

Расійскія і беларускія хакеры атакуюць сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі ў Польшчы

16.04.2025 13:05
Замежныя службы лічаць такія атакі выдатным спосабам на тое, каб выклікаць хаос або паніку ў грамадстве.
M
Mіністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф ГаўкоўскіPAP/Rafał Guz

Расійскія і беларускія групы хакераў лічаць польскія кампаніі па водазабеспячэннi і каналізацыі прывабнай мэтай атакаў, заявіў віцэ-прэм'ер i міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі(Krzysztof Gawkowski).



Хоць, паводле палітыка, апошнія праблемы з водазабеспячэннем у Отвацку ля Варшавы не былі выкліканы знешнім умяшаннем, але мясцовыя органы ўлады і крытычная інфраструктура ў Польшчы апошнім часам выклікаюць асаблівае зацікаўленне з боку замежных службаў:

- Паводле нас расійскія службы лічаць такія атакі выдатным спосабам на тое, каб выклікаць хаос або паніку ў грамадстве. Наколькі мне вядома большасць з такіх атакаў своечасова прадухіляецца. Толькі на бягучым тыдні з 18 спробаў хакерскіх атакаў на такія прадпрыемствы ў Польшчы, 17 былі спыненыя.  

Хакеры таксама спрабуюць атрымаць асабістыя дадзеныя і паролі ў грамадзян з дапамогай так званага „фішынгу”. У мінулым годзе каманда CERT Polska, якая адказвае за кібербяспеку, спыніла 1,5 мільёна падробленых тэкставых паведамленняў, якія маглі прывесці да крадзяжу грошай з рахункаў грамадзян або іншых канфідэнцыйных дадзеных.

IAR/аз

Віцэ-прэм’ер: У сераду кібератака на офісы дэпутатаў парламента была здзейснена групамі з Расіі і Беларусі

03.04.2025 13:27
Гаўкоўскі адзначыў, што дзяржслужбы вельмі сур'ёзна ставяцца да гэтай атакі.