Беларуская Служба

Беларус, які ехаў на даху аўтамабіля на хуткаснай трасе ў Варшаве, знаходзіцца пад назіраннем у бальніцы

16.04.2025 16:00
За пашкоджанне трох аўтамабіляў беларусу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
,          ,
Беларус, які ехаў на даху аўтамабіля на хуткаснай трасе ў Варшаве, знаходзіцца пад назіраннем у бальніцыhttps://www.youtube.com/watch?v=72f9XyO96w0/скрыншот

Грамадзянін Беларусі, які ўчора стварыў небяспечную сітуацыю на трасе S8 у Варшаве, знаходзіцца пад назіраннем у бальніцы. Мужчына спачатку ехаў на дах аўтамабіля, а потым скінуў вопратку і пачаў уцякаць па хуткаснай трасе.

Праверка алкатэстарам паказала, што 38-гадовы беларус быў цвярозы, кажа Паўліна Анышка(Paulina Onyszko) з Варшаўскай паліцыі:

- У сваю чаргу ў шпіталі ў мужчыны ўзялі кроў для праверкі на прысутнасць наркатычных рэчываў у арганізме. На згаданыя вынікі трэба будзе пачакаць, але яны могуць паясніць паводзіны мужчыны.

Паліцыя дапытала ўладальнікаў трох пашкоджаных аўтамабіляў. Аналіз запісаў з месца здарэння дазволіць належным чынам кваліфікаваць учынак, дадае Анышка:

- Была знішчана чужая маёмасць, а гэтае злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.

Грамадзяніна Беларусі дапытаюць толькі пасля завяршэння тэрміну назірання ў бальніцы. Мужчына знаходзіцца ў Польшчы легальна.

IAR/аз