Беларуская Служба

Губернатар Пуэрта-Рыка падаў у адстаўку

26.07.2019 12:18
 Пуэрта-Рыка з'яўляецца залежнай ад ЗША тэрыторыяй і мае статус неінкарпараванай арганізаванай тэрыторыі.     
  -
Пратэсты ў Пуэрта-РыкоPAP/EPA/Thais Llorca

Рыкарда Расэллё пакіне пасаду 2 жніўня. Губернатар Пуэрта-Рыка Рыкарда Расэллё вырашыў падаць у адстаўку ў сувязі з пратэстамі, якія працягваліся на выспе апошнія два тыдні.

’’Абвяшчаю, што я падаю ў адстаўку з пасады губернатара. Гэтую пачэсную функцыю перастану выконваць 2 жніўня ў 17 гадзін.’’

Удзельнікі дэманстрацыі патрабавалі адстаўкі губернатара, пасля таго як ў прэсу трапілі запісы, на якіх Рыкарда Расэллё абражаў жанчын, гомасексуалістаў і ахвяраў урагану, якія абрынуўся на Пуэрта-Рыка два гады таму.

Нагадаем, Пуэрта-Рыка гэта тэрытарыяльнае аб’яднанне выспаў у Карыбскім моры. Пуэрта-Рыка з'яўляецца залежнай ад ЗША тэрыторыяй і мае статус неінкарпараванай арганізаванай тэрыторыі.     

IAR/эж