Памер штрафу за парушэнне правілаў аб'ектыўнасці склаў 200 000 фунтаў стэрлінгаў. «Прычынай стала сурʼёзнае парушэнне прынцыпаў бесстароннасці, якія бароняць давер людзей да інфармацыйных службаў і праграм», – гаворыцца ў заяве ведамства.
У мінулым годзе рэгулятар выявіў сем парушэнняў правіла абʼектыўнасці на працягу пяці тыдняў. У асноўным парушэнні тычыліся такіх тэмаў, як канфлікт у Сірыі ды атручванне ў Солсбэры.
У сваю чаргу прадстаўнікі тэлевізіі RT назвалі пакаранне «неадэкватным і непрапарцыйным». Яны сцвярджаюць, што ў мінулым іншыя вяшчальнікі, у чыіх праграмах OFCOM знайшла мову нянавісць, не караліся так рэзка.
ПР/юл