Беларуская Служба

На Алясцы загінула беларуска

28.07.2019 09:10
 Ніка Ніканава пасля вяселля вандравала з мужам па Алясцы.
Ніка Ніканаваhttps://www.svaboda.org/a/30078248.html

На Алясцы патанула 24-гадовая грамадзянка Беларусі Ніка Ніканава,- паведамляе Свабода. Яна была рэжысёркай, якая даследавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. У гэтым годзе яна зняла 20-хвілінны фільм «Пакаленне 328».
1 ліпеня Ніка Ніканава стала жонкай актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Пятра Маркелава. Ён пацвердзіў Свабодзе смерць рэжысёркі. Таксама пра здарэнне паведамляе выданьне Fairbanks Daily News-Miner. Пётар Маркелаў і Ніка Ніканава пасля вяселля вандравалі па Алясцы, менавіта ў гэтым штаце яны хацелі застацца жыць. 

25 ліпеня, калі здарыўся няшчасны выпадак, яны спрабавалі перайсці раку Тэкляніка. Дзяўчыну змыла моцнай плынню вады. Муж выцягнуў яе і спрабаваў рэанімаваць, але было занадта позна.

яс