Беларуская Служба

Новы брытанскі прэм’ер пагражае выйсці з ЕЗ

29.07.2019 13:02
Праз тры месяцы Абʼяднанае каралеўства выйдзе з Еўразвязу без аніякіх дамоўленасцяў.
Boris Johnson
Boris JohnsonPAP/EPA/NEIL HALL

Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».

На чале брытанскага ўраду стаіць новы чалавек – гэта былы мэр Лондану Барыс Джонсан. Ён лічыцца вялікім прыхільнікам аднаго з былых кіраўнікоў ураду краіны - Уінстана Чэрчыля. У сваёй першай прамове ён цытаваў Чэрчыля, мабілізуючы брытанскі народ на барацьбу з новым ворагам, які для яго ёсць ЕЗ, піша выданне.

Джонсан заяўляе, што выведзе Вялікабрытанію з Еўразвязу на любых умовах. З дамоўленасцю ці без. Пакуль Еўразвяз і Вялікабрытанія не могуць паразумецца ў справе далейшага знаходжання Лондану ў Мытным звязе.

Калі бакі не знойдуць кампраміс да 31-га кастрычніка, Вялікабрытанія аўтаматычна перастане быць чальцом Еўрапейскага Звязу без ніякіх дамоўленасцяў.

Гэты варыянт найбольш рэальны, лічыць газета. Асабліва, калі паглядзець на склад новага ўраду, дзе дамінуюць цвёрдыя прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.

юл

Больш на гэтую тэму: Brexit