Беларуская Служба

Польскія ксяндзы ў Расеі ўшануюць памяць ахвяраў савецкай агрэсіі 1939 года

06.08.2019 14:46
Пробашч іркуцкага кафедральнага сабору Уладзімеж Сек звярнуў увагу на тое, што ў Расеі гісторыя пра падзеі 17 верасня 1939 года наўмысна замоўчваецца.
Budowa drogi przez więźniów Gułagu na Kołymie
Budowa drogi przez więźniów "Gułagu" na KołymieWikimedia Commons

У Сібіры ў Іркуцку з нагоды 80-ай гадавіны агрэсіі Савецкага Саюзу супраць Польшчы ксяндзы ўшануюць памяць ахвяр сталінскіх дэпартацый. Пробашч іркуцкага кафедральнага сабору Уладзімеж Сек звярнуў увагу на тое, што ў Расеі гісторыя пра падзеі 17 верасня 1939 года наўмысна замоўчваецца.

’’У нашай агромністай дыяцэзіі знаходзіцца мноства месцаў, куды ссылаліся палякі, дзе былі лагеры. Напрыклад, Магадан і сумнавядомая Калыма, куды масава высылалі палякаў. Гэта адзінае месца на тэрыторыі дыяцэзіі, дзе лагеры былі захаваныя і ператвораныя ў музей’’.

Ксёндз Уладзімер Сек нагадаў, што ў музеі на Калыме размешчана памятная дошка, якая прысвечана тысячам палякам, загінуўшым ад рук катаў НКВД. Польскі духоўны паабяцаў, што разам з вернікамі ён будзе маліцца за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

IAR/эж