У літоўскім Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава да 450-годдзя Люблінскай уніі. На выставе прадстаўлены работы мастакоў з Польшчы і Літвы.
Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) адзначыў, што прасоўванне такой вялікай гістарычнай падзеі, як Люблінская ўнія, важна не толькі з пункту гледжання гісторыі.
- Сёння нас гэта не толькі радуе, але мы можам таксама гэтым ганарыцца. Гэта мы паказваем пры дапамозе твораў, як польскіх, так і літоўскіх мастакоў, - сказаў намеснік міністра Марцін Пшыдач.
Выстава з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва 35 мастакоў з Польшчы і Літвы, якія ў сваіх працах навязваюць да шматвяковых сувязяў паміж абедзвюма краінамі. Творы былі створаны ў рамках праекта „Унія мастацтваў, унія мастакоў”, рэалізаванага ў чэрвені і ліпені ў Любліне.
аз