У ЗША памёр заслужаны дзеяч польскай дыяспары, старшыня Асацыяцыі ветэранаў Пoльскай арміі ў Амерыцы, маёр Вінцэнты Кнапчык (Wincenty Knapczyk). Яму было 96 гадоў.
Інфармацыю пра смерць маёра Кнапчыка пацвердзіў генеральны консул Польшча ў Нью-Ёрку Мацей Галюбеўскі (Maciej Golubiewski).
Вінцэнты Кнапчык нарадзіўся ў 1923 годзе каля Баранавічаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ва ўзросце 17 гадоў яго і ягоную сям'ю дэпартавалі ў Сібір. Пазней ён уступіў у армію генерала Уладзіслава Андэрса й змагаўся, сярод іншага, пад Монтэ-Касіна.
Пасля вайны ветэрна жыў у Англіі, дзе вучыўся, працаваў і ажаніўся. У 1959 годзе ён эміграваў у ЗША, дзе дзейнічаў у польскіх арганізацыях, у тым ліку ў Асацыяцыі ветэранаў Польскай арміі ў Амерыцы.
За свае заслугі падчас вайны, так і пасля яе атрымаў мноства ўзнагарод. Перад смерцю прэзідэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў яго Камандорскім з зоркай Ордэна адраджэння Польшчы.
аз