Беларуская Служба

Памёр экспрэзідэнт Францыі Жак Шырак

26.09.2019 16:16
Жак Шырак займаў пасаду прэзідэнта з 1995 па 2007 год.
Жак Шырак PAP/EPA/SERGEI YLNITSKY

Памёр былы прэзідэнт Францыі Жак Шырак. Яму было 86 гадоў. Сям'я палітыка паведаміла, што ён памёр сёння раніцай у акружэнні блізкіх людзей.

Шырак займаў пасаду прэзідэнта Францыі з 1995 па 2007 год. Таксама двойчы быў прэм'ер-міністрам. Апрача таго на працягу 18 гадоў займаў пасаду мэра Парыжа. Нейкі час ачольваў міністэрствы ўнутраных спраў, сельскай гаспадаркі і сувязяў з парламентам.

Жак Шырак карыстаўся сімпатыяй суайчыннікаў. Па сённяшні дзень французы расказваюць, як прэзідэнт загадаў кіроўцы спыніць машу, каб паразмаўляць з фермерам, якога выпадкова сустрэў на сваім шляху. Палітык быў адданым і выдатным знаўцам азіяцкага мастацтва.

Яго жонкай была Бернадэта Шырак – ініцыятарка шматлікіх дабрачынных і гуманітарных акцый.

Апошнім часам Жак Шырак шмат хварэў і некалькі разоў быў шпіталізаваны.

аз