Беларуская Служба

Анджэй Дуда ганарыцца польскай сацыяльнай палітыкай

26.09.2019 18:04
Анджэй Дуда падкрэсліў, што за апошнія гады беднасць сярод польскіх дзяцей дасягнула самага нізкага ўзроўню.
Prezydent RP Andrzej Duda
Prezydent RP Andrzej DudaJakub Szymczuk/KPRP

У апошні дзень візіту ў Нью-Ёрку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прымаў удзел у двух сустрэчах у штаб-кватэры ААН. Адна з іх была прысвечаная правам дзяцей, другая – устойліваму развіццю. Ён таксама сустрэўся з прадстаўнікамі яўрэйскіх суполак і Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.

У ААН прадстаўнікі дзяржаў падсумавалі вынікі па выкананні дэкларацыі, якая ставіць перад сабой 17 мэтаў па развіцці ў такіх галінах, як мір, дабрабыт і асяроддзе. Анджэй Дуда падкрэсліў, што за апошнія гады ў Польшчы дасягнуты прагрэс у развіцці сацыяльнай палітыкі, у выніку чаго беднасць сярод польскіх дзяцей дасягнула самага нізкага ўзроўню.

Нагадаем, што ў час 74-й асамблеі ААН Анджэй Дуда наведаў польскую меншасць у штаце Канектыкут і правёў размовы з Дональдам Трампам, з якім падпісаў дамову пра павелічэнне амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы.

аз/аев