Урад Літвы такім чынам распачаў падрыхтоўку да адкрыцця атамнай электрастанцыі ў Беларусі, якая знаходзіцца ў 50 км ад Вільні. На бягучым тыдні будзе абвешчаны тэндар на пакупку лекаў.
Літоўскае Міністэрства здароўя інфармуе, што пасля таго, як будуць завершаныя працэдуры пакупкі таблетак, будзе вядома, калі яны трапяць да жыхароў.
У выпадку атамнай катастрофы таблеткі ёду могуць дапамагчы выратаваць арганізм ад радыеактыўнага ёду. Ён накопліваецца ў шчытападобнай залозе і можа павялічыць рызыку захворвання ракам залозы. Міністэрства здароўя інфармуе, што таблеткі трапяць у Літву перад тым, як АЭС у Астраўцы пачне працаваць.
Паводле апошняй інфармацыі, першы энергаблок павінен быць запушчаны пад канец студзеня. Літва шматразова заяўляла пра тое, што Астравецкая АЭС будуецца са шматлікімі парушэннямі.
ав