Беларуская Служба

Суд Еўразвязу: Польскі закон аб судах агульнай юрысдыкцыі супярэчыць заканадаўству ЕЗ

05.11.2019 14:11
Еўрапейская камісія паскардзілася на новыя прынцыпы сыходу ў адстаўку суддзяў.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У адказ на скаргі Еўракамісіі Суд у Люксембургу прыняў рашэнне, што польскі закон аб судах агульнай юрысдыкцыі, які ўводзіць новыя прынцыпы сыходу ў адстаўку суддзяў, супярэчыць заканадаўству Еўрапейскага саюза.

Розніцу ў пенсійным узросце суддзяў у залежнасці ад полу ў снежні 2017 года аспрэчыла ў судзе Еўрапейская камісія. Сёння Суд ЕЗ падтрымаў Еўракамісію ў спрэчцы з Польшчай.

Нягледзячы на тое, што пазней Польшча ўнесла ў закон аб судах агульнай юрысдыкцыі папраўкі, Брусель не адклікаў свой пазоў, паколькі, як патлумачылі ў ЕК, не ўсе яго спрэчныя моманты былі развеяныя.

Зараз ужо новы склад Еўрапейскай камісіі будзе ацэньваць змененыя палажэнні на прадмет адпаведнасці заканадаўству Еўразвязу.