Пра гэта ў латвійскай тэлевізіі гаварыў прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц. Некалькі дзён таму Літва звярнулася з просьбай да старшыні ЕК Урсулы фон дэр Ляен стаць пасярэднікам у размовах з Латвіяй і Эстоніяй у пытанні пакупкі электраэнергіі з Беларусі.
Латвійскі прэзідэнт паведаміў, што яго краіна падрыхтавала заяву ў справе пакупкі энергіі з АЭС у Астраўцы. Згодна з ёй, Рыга не мае прычын, каб цалкам адмовіцца ад магчымасці такой пакупкі. Эгідс Левіс аднак зазначыў, што яго асабістае меркаванне ў справе было крыху іншым. Таксама ён дадаў, што ЕК падрыхтавала прапанову адзінай пазіцыі балтыйскіх краін у гэтай справе. Яе падтрымалі Латвія і Эстонія, але працы над канчатковай версіяй дакументу яшчэ працягваюцца.
Літва з самага пачатку выступала супраць будовы беларуска АЭС у 50 км ад Вільні. Улады краіны робяць усё, каб ніводная з балтыйскіх краін не купляла электраэнергіі з Беларусі. Дасягненню салідарнага пагаднення ў гэтай справе перашкаджае Латвія.
ав