Беларуская Служба

Японскія навукоўцы давялі эфектыўнасць масак у барацьбе з эпідэміяй

22.10.2020 12:24
Калі «здароваму» манекену была надзета тканкавая маска, гэта паменшыла колькасць паглынутых вірусаў на 17%. Звычайная хірургічная маска скараціла колькасць вірусаў на 47%., а правільна апранутая маска тыпу N95 – не прапусціла 79% вірусаў.
.
.pxhere.com/CCO Public Domain

Маскі значна змяншаюць распаўсюджванне каранавіруса інфікаванымі людзьмі, а таксама яго пападанне ў арганізм здаровых людзей. Гэта пацвердзілі японскія даследчыкі падчас эксперыменту з выкарыстаннем манекенаў і штампу каранавіруса. Вынікі даследаванняў у чацвер, 22 кастрычніка агучыла радыёстанцыя NHK.

Манекены былі ўсталяваныя ў лабараторыі тварам адзін да аднаго. Адзін выпускаў кропелькі, якія ўтрымліваюць каранавірус, быццам бы інфікаваны чалавек, а другі ажыццяўляў уцягвання паветра, імітуючы дыханне здаровага чалавека.

Калі «здароваму» манекену была надзета тканкавая маска, гэта паменшыла колькасць паглынутых вірусаў на 17%. Звычайная хірургічная маска скараціла колькасць вірусаў на 47%., а правільна апранутая маска тыпу N95 – не прапусціла 79% вірусаў. У другім эксперыменце маскі былі надзетыя «інфікаванаму» манекену. Як тканкавыя, так і хірургічныя маскі змяншалі колькасць вірусаў, якія спажываюцца «здаровым» манекенам, больш чым на 70%, – паведамілі навукоўцы.

Аднак даследчыкі адзначаюць, што нават накладанне масак на абодвух манекенаў не выключыла магчымасці перадачы віруса цалкам.
Эксперыменты праводзіла група даследчыкаў з Інстытута медыцынскіх навук Такійскага універсітэту, якую ўзначальвалі Эсіхіра Каваока і Хірошы Уэкі. Каваока падкрэсліў, што да гэтага часу не было даследавання, якое прадэманстравала б эфектыўнасць масак з выкарыстаннем рэальных вірусаў.

Раней навукоўцы з Ганконга правялі эксперымент на хамяках. Яны абцягнулі краты гэтых жывёл хірургічнымі маскамі і давялі, што іх ужыванне зніжае рызыку заражэння кропельным або паветраным шляхам да трох чвэрцяў.

PAP/эж

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка