Беларуская Служба

Дыпламаты звяртаюцца да італьянскіх СМІ, каб не казаць "польскі канцлагер"

26.01.2021 15:34
Правільная назва, прынятая ААН, – «Аўшвіц-Біркенау, нацысцкі нямецкі канцлагер і лагер смерці».
Polska ambasada w Rzymie wystosowała notę do włoskich mediów
Polska ambasada w Rzymie wystosowała notę do włoskich mediówSergej Borzov/ Shutterstock/ Twitter/@PLinItalia

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту пасольства Рэспублікі Польшча ў Рыме накіравала зварот да італьянскіх СМІ з просьбай не выкарыстоўваць у сваіх публікацыях няправільную назву «польскі канцлагер Аўшвіц». У мінулым такое здаралася неаднаразова. У звароце можна прачытаць, што правільная назва, прынятая агенцтвам ААН ЮНЕСКА, – «Аўшвіц-Біркенау, нацысцкі нямецкі канцлагер і лагер смерці». Такая назва была таксама прынята Міжнародным альянсам памяці ахвяр Галакосту.

Пасольства Польшчы падкрэслівае, што выкарыстанне тэрміна «польскі лагер» фальсіфікуе гістарычную праўду, бо лагер пабудаваны нямецка-фашысцкай дзяржавай на польскай тэрыторыі, акупаванай Германіяй. Мэта гэтага звароту, тлумачыць амбасада, заключаецца ў пазбяганні непаразуменняў і выпраўленні гэтай памылкі, якая часта здзяйснялася ў мінулым у італьянскіх СМІ. Польскае дыппрадстаўніцтва падкрэслівае, што выкарыстанне тэрміну «польскі лагер» можа быць успрынята як форма адмаўлення нацысцкіх злачынстваў.

нг