Беларуская Служба

Чарговыя 117 нелегалаў былі затрыманыя памежнымі службамі Літвы за апошнія 24 гадзіны

31.07.2021 11:26
Тым часам жыхары гэтых раёнаў не адчуваюць сябе ў бяспецы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Большасць затрыманых сцвярджаюць, што яны грамадзяне Ірака. Некаторыя з іх маюць дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт. Літоўскія службы пачалі перавозіць іх у намётавы гарадок, які будуецца на палігоне недалёка ад горада Руднікі пад Вільняй. Учора туды накіравалі бронетэхніку і вадамёт. Міністэрства ўнутраных спраў Літвы абвясціла, што гэта тыповыя прафілактычныя меры.

Тым часам жыхары гэтых раёнаў не адчуваюць сябе ў бяспецы. Яны прасілі ўлады, у тым ліку аб паляпшэнні вулічнага асвятлення і мабільнай сувязі. Яны таксама скардзяцца на адсутнасць сувязі з урадам. «Мы хацелі даведацца, колькі людзей будзе прывезена, да якой даты, якія меры бяспекі будуць прадастаўлены і што мы можам зрабіць самі. Мы не пачулі ніякага канкрэтнага адказу», – сказала жыхарка Белай Вакі Аўшра Індрышыўнене.

На пачатку гэтага тыдня ўезд на палігон у Рудніках перакрылі мясцовыя жыхары. У выніку паліцыя сілай выдаліла ўдзельнікаў. На палігоне ў Рудніках павінны быць размешчаны каля 800 чалавек.

Усяго са студзеня ў Літве было затрымана больш за 3400 нелегальных мігрантаў. Гэта ў 42 разы больш, чым за ўвесь 2020 год. Паводле Вільні, за сітуацыю адказвае рэжым у Мінску. Мяркуецца, што гэта рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі на санкцыі Еўрасаюза і помста за падтрымку Літвы беларускай апазіцыі.

ав