Беларуская Служба

У Расіі рэзка пагоршылася эпідэмічная сітуацыя

16.01.2022 13:21
Расійскія эксперты папярэджваюць, што кожны дзень у Расіі заражаецца нават да 100 тысяч чалавек.
Ілюстрацыйны здымакEPA/FAROOQ KHAN Dostawca: PAP/EPA.

У пачатку студзеня штодня рэгістравалася каля 14 000 выпадкаў заражэння каранавірусам. За мінулы дзень санітарныя службы выявілі больш за 29 тысяч. Гэта самая высокая лічба з сярэдзіны снежня.

Цяжкая эпідэмічная сітуацыя ў Санкт-Пецярбургу, дзе дыягназуецца амаль 4 тысячы новых выпадкаў у дзень. У Маскве выяўлена крыху менш - больш за 3000 інфекцый.

У той жа час медыкі адзначаюць, што колькасць смерцяў хворых на COVID-19 скарачаецца. У лістападзе за суткі памерала больш за 1200 чалавек. На пачатку студзеня за суткі памерала больш за 700 чалавек. За ўчорашні дзень памерла 686 чалавек, сярод хворых на каранавірус.

Расійскія санітарныя службы заклікаюць рабіць прышчэпкі і насіць ахоўныя маскі. У той жа час расійскія эксперты папярэджваюць, што кожны дзень у Расіі заражаецца нават да 100 тысяч чалавек.

ПР/юл