Шэраг заходніх СМІ, а нават афіцыйныя спікеры так званага калектыўнага Захаду ў чарговы раз прагназавалі пачатак паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну гэтым разам на 16 лютага. Аднак Крэмль абмежаваўся маштабнай атакай толькі ў кіберпрасторы. Інфармацыйная істэрыя з боку заходніх СМІ і краінаў працягваецца ўжо другі месяц.
Мы запыталі ў галоўнага кансультанта Нацыянальнага інстытуту стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Украіны Віталя Яроменкі, ці ўкраінцы сапраўды паддаліся панічным настроем сваіх заходніх партнёраў:
-У пэўнай атмасферы пастаянная пагрозы расійская агрэсіі ўкраінскае грамадства жыве з 2014 года. Час ад часу гэта пагроза ўзмацняецца, як гэта было з затрыманнем украінскіх караблёў ды іх экіпажаў у Керчанскай затоцы ў 2018 годзе, тады на частцы тэрыторыі краіны было ўведзена надзвычайнае становішча. Ні ў 2014, ні ў 2018 годзе ў грамадстве не назіралася панікі. Гэтым разам сапраўды прыступная пэўная нота трывогі, бо сапраўды, існавала верагоднасць вялікай вайны. З іншага боку пануе спакой, за восем гадоў украінцы прызвычаіліся да вайны на сваёй тэрыторыі. (...)
16 лютага ва Украіне быў абвешчаны Днём адзінства. Віталь Яроменка распавёў нам пра акалічнасці гэтай ініцыятывы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Апроч гэтага, палітолаг аднёсся да паведамленняў Крамля аб завяршэнні вучэнняў ля межаў Украіны. Віталь Яроменка адказаў на пытанне, ці рэгіён уваходзіць у перыяд дээскалацыі?
Адказы слухайце ў далучаным файле!
эж