Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі: Мы ўводзім санкцыі супраць 5 расійскіх банкаў і 3 фізічных асоб

22.02.2022 17:22
Гэта толькі пачатак адказу Вялікабрытаніі на агрэсію Расіі супраць Украіны
Барыс Джонсан PAP/EPA/NEIL HALL

Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі супраць пяці расійскіх банкаў і трох грамадзян Расіі, але гэта толькі пачатак адказу Вялікабрытаніі на агрэсію Расіі супраць Украіны, заявіў у аўторак прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан.

Пад санкцыі патрапілі банкі: Банк Расіі, «ІС Банк», «General Bank», «ПСБ» і «Чарнаморскі банк».

Санкцыі таксама ўведзеныя ў дачыненні да трох фізічных асоб: Генадзя Цімчанкі, Ігара Ратэнберга і Барыса Ратэнберга.

Барыс Джонсан у аўторак прадставіў у Палаце абшчын даклад аб рэакцыі брытанскага ўрада на прызнанне Расіяй незалежнасці сепаратысцкіх рэгіёнаў Украіны – Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік і ўвядзенне туды войскаў.

Пра санкцыі кажа і ЕС. Яны павінны быць агучаны ў бліжэйшым часе.

ав