У бліжэйшыя дні Украіна атрымае лёгкія зенітна-ракетныя комплексы «Стынгер» (Stinger), паведаміла падчас візіту ў Кіеў прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце. Амерыканскія пераносныя комплексы прыедуць ва Украіну з Літвы.
«Мы маем шчырую надзею, што Украіне ніколі не давядзецца іх выкарыстоўваць», – сказала прэмʼер Шыманіце.
Гэта чарговая ваенная дапамога, якую ва Украіну накіравалі суседзі і заходнія краіны. Са снежня Расія сабрала каля 100 тысяч вайскоўцаў на мяжы з Украінай. З таго часу міжнародная супольнасць прыкладае дыпламатычныя намаганні, каб пазбегнуць узброенага канфлікту.
IAR /аз