Беларуская Служба

У горадзе Сумы пачалася эвакуацыя мірных жыхароў

08.03.2022 10:31
У ваколіцах Кіева, Харкава, Чарнігава, Сумы і Марыупаля з 8.00 раніцы было ўведзена спыненне агню, запэўнівае Мінабароны Расіі.
      .
Блокпост на ўсходняй лініі фронту ў Кіеве.PAP/EPA/ROMAN PILIPEY

У горадзе Сумы, на паўночным усходзе Украіны, пачалася эвакуацыя людзей. «Дзякуючы дамоўленасці паміж украінскім і расійскім бакамі магчыма стварыць гуманітарны калідор», – паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыў Цімашэнка. На аўтобусах жыхары горада адпраўляюцца ў бок Палтавы, размешчанай за 170 кіламетраў на поўдзень ад горада Сумы, дзе толькі ўчора ўвечары ў выніку авіяналёту на жылы квартал загінулі 9 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Міністэрства нацыянальнай абароны Расіі паведаміла, што ў 8.00 (па польскім часе) ў месцах узгодненых гуманітарных калідораў: у ваколіцах Кіева, Харкава, Чарнігава, Сумы і Марыупаля было ўведзена спыненне агню.

IAR/аз

Украіна: расійскія войскі абстралялі Сумы і іншыя гарады

08.03.2022 07:45
Улады Бучы пад Кіевам б’юць трывогу з нагоды пагаршэння становішча мірнага насельніцтва.