Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Украіне патрэбная міратворчая місія НАТА або больш шырокай міжнароднай кааліцыі

16.03.2022 07:59
Такая місія будзе імкнуцца да захавання міру і аказання гуманітарнай дапамогі, але ахоўвацца ўзброенымі сіламі, сказаў Яраслаў Качыньскі.
     ,        , -  ,        .
Учора ў Кіеве пабывала міжнародная дэлегацыя, у якой прынялі ўдзел прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, віцэ-прэм'ер Яраслаў Качыньскі, прэм'ер Чэхіі Петр Фіала і Славеніі Янез Янша. Foto: PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Украіне патрэбна міратворчая місія НАТА або місія больш шырокай міжнароднай дамовы, заявіў польскі віцэ-прэм'ер, лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў Кіеве пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Нагадваем, учора ў Кіеве пабывала міжнародная дэлегацыя, у якой прынялі ўдзел таксама прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэмʼер Чэхіі Петр Фіала і Славеніі Янез Янша.

«Патрэбная міратворчая місія НАТА, магчыма, місія нейкай больш шырокай міжнароднай дамовы. Гэта павінна быць місія, якая таксама зможа абараніць сябе. Місія, якая будзе дзейнічаць ва Украіне; быць на тэрыторыі Украіны са згоды яе ўладаў. Такая місія будзе імкнуцца да захавання міру і аказання гуманітарнай дапамогі, але ў той жа час яна будзе ахоўвацца ўзброенымі сіламі», – сказаў Яраслаў Качыньскі.

У сваю чаргу прэмʼер Матэвуш Маравецкі заявіў, што Еўропа без Украіны будзе сімвалам правалу, слабасці і прыніжэння. Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што Украіна, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй, абараняе найважнейшыя еўрапейскія каштоўнасці.

IAR/аз

Прэм’еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі накіраваліся ў Кіеў

15.03.2022 16:01
Прадстаўнікі Еўрасаюза завезлі ва ўкраінскую сталіцу пакет канкрэтнай падтрымкі.